У Гомелі вырашалі прагнаць зіму снежкамі (фота)
У Гомелі каля лялечнага тэатра моладзь горада над Сожам правяла снежныя баі, каб прагнаць зіму, якая ўжо ўсім надакучыла.
У гэтай імпрэзе паўдзельнічала каля пятнаццаці хлопцаў і дзяўчат. І нягледзячы на тое, што людзей было менш чым планавалася, гэта не перашкодзіла прысутным зладзіць снежныя бойкі і такім чынам закідаць зіму снежкамі.
