У Гомелі з'явіліся ўлёткі пра падзеі 19 снежня
У Гомелі створаная ініцыятыва "Плошча-2010", актывісты якой распаўсюджваюць інфармацыйныя матэрыялы пра палітычныя рэпрэсіі.
Сёння на прыпынках грамадскага транспарту ў цэнтры Гомеля з'явіліся ўлёткі, якія апавядаюць пра падзеі 19 снежня ў Мінску і пра наступствы правядзення мірнай акцыі для кандыдатаў у прэзідэнты, якія цяпер знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Падобныя ўлёткі актывісты ініцыятывы плануюць распаўсюдзіць у ВНУ абласнога цэнтра, перадае БелаПАН.