У Гомелі з'явіўся экзатычны аракул (фота)

У музеі Гомельскага палаца-паркавага комплексу з'явіўся аракул, які займаецца прадказаннямі на будучы год. Вось што распавяла Еўрарадыё дырэктарка музея Аксана Таропава:
111220 muzei1.mp3
"Наш аракул — ігуана — жыве ў нашай экспазіцыі пад назвай "Куток экзатычных жывёлаў". Каля яе знаходзяцца некалькі скрынак (з прадказаннямі): адна — для дарослых, другая — для дзяцей. І любы жадаючы можа паспрабаваць даведацца пра сваю будучыню, якую прадказвае ігуан на 2012 год".

Прадказанні ігуана будуць працягвацца да 14 студзеня.