У Грэцыі сёння праходзіць чарговы страйк

Метро ў Афінах ужо страйкавала ў пятніцу і ў горадзе ўтварыліся коркі, нагадвае РІА "Новости".

На 6-7 лістапада запланаваны двухдзённы ўсеагульны страйк прафсаюзаў дзяржаўнага і прыватнага сектару.

Нагадаем, урад Грэцыі спадзяецца прыняць бліжэйшымі днямі крызісны бюджэт на 2013 год і новае крэдытнае пагадненне з Еўрасаюзам і Міжнародным валютным фондам, якое прадугледжвае 13,5-мільярдныя скарачэнні выдаткаў. Толькі так Грэцыя можа спадзявацца на 31,5-мільярдны транш крэдытаў.

Фота — AFP