У Гродне адкрылася выстава знішчанай архітэктуры
Унікальныя матэрыялы пра ўжо неіснуючую гарадскую забудову прадставілі ў мастацкай галерэі “У майстра” 2 верасня.
Рэдкія здымкі падрыхтвалі выдавец Аляксандр Рыжы і гісторык архітэктуры Ігар Трусаў. У экспазіцыі — выявы храмаў, кляштараў, палацаў, вакзалаў і дамоў. Усё гэта горад страціў у ХІХ-ХХ стагоддзі — у прамежку ад царскай да савецкай улады.
“Прычыны гэтаму самыя розныя — часткова пажары ды войны, часткова — мэтанакіраванае рашэнне ўладаў, якім належаў горад у той ці іншы час”, — пад час адкрыцця выставы распавёў Ігар Трусаў.
Гісторык спадзяецца, што пасля галерэі “У майстра” выставу “Архітэктура Гродна. Незаменныя страты. ХІХ—ХХ ст.” змогуць прыняць школы ды ўніверсітэт. “Здымкі суправаджаюць разгорнутыя подпісы. Кожная настаўніца зможа растлумачыць сэнс гэтай выставы”, — адзначыў Ігар Трусаў.
На фота: выдавец Аляксандр Рыжы і гісторык архітэктуры Ігар Трусаў.