У Гродне пройдзе спаборніцтва пазадарожнікаў
22-23 кастрычніка тут адбудуцца відовішчныя гонкі джып-трыяла.
Чацвёрты этап кубка Беларусі пройдзе на трасе аўта-мотакроса, якая знаходзіцца каля Кургана славы. Каля трыццаці камандаў на пазадарожніках мусяць прайсці вызначаную дыстанцыю, не закрануўшчы расстаўленых на іх шляху перашкодаў. Таксама запланавана спаборніцтва ў дысцыпліне “Спрынт” – гонках на кароткай адлегласці.
Адкрыццё Кубка адбудзецца ў цэнтры горада на плошчы Леніна 22 кастрычніка. Пасля выставы спартовых аўтамабіляў і прадстаўлення каманд удзельнікі арганізаванай калонай рушаць на трасу. Спаборніцтва арганізуе аб’яднанне аматараў экстрэмальнага спорту клуб “Пазадарожнік”.
Фота: 4x4.by