У Гродне стала менш фірмаў-перавозчыкаў
Ліцэнзій пазбавіліся 15 фірмаў, якія прадастаўлялі паслугу гарадскіх маршрутак.
Як паведамляе Гродзенскі блог S13, такія вынікі праверкі, якую правяла адмысловая камісія па арганізацыі гарадскіх аўтамабільных перавозак.
15 фірмаў-перавозчыкаў, як выявіла камісія, не ажыццяўлялі перавозкі пасажыраў больш за тры месяцы. У трох перавозчыкаў праца была прыпыненая: праверка выявіла, што ў гэтых маршрутках правозілі пасажыраў звыш вызначанай нормы, парушалі рэжым працы і адпачынку кіроўцаў, змянялі маршруты. 9 перавозчыкаў былі папярэджаныя пра адказнасць за невыкананне планавай колькасці рэйсаў.