У Гродне выйшла кніга пра гарадскія забавы
Гісторыю гродзенскіх тэатраў, кіно і цырка сабралі краязнаўцы Таццяна Касатая і Віктар Саяпін.
У выданні займальна апісана, як адпачывалі гродзенцы больш за 100 год таму: гісторыя лялечнага тэатра, кіно і нават відэапракатаў. Асобная частка прысвечана гродзенскаму цырку.
Кніга “Гродна: кіно, тэатр, цырк” змяшчае багата эксклюзіўных ілюстрацый: здымкаў старых афіш, плакатаў ды фота артыстаў. 3 лістапада а 18-й гадзіне аўтары прадставяць выданне публіцы ў абласной бібліятэцы.
Выдавец, прыватная арганізацыя “ЮрСаПрынт”, гэтай кнігай распачынае серыю “HronoГродна” – шэраг выданняў невялікага памеру пра раней невядомыя старонкі гарадской гісторыі.