У Гродне завялася незвычайная птушка (фота)
Назіраць за ёй могуць наведнікі парку Жылібера.
Там некалькі дзён запар на прыпынку “Тэатра лялек” мінакі маглі назіраць за голубам незвычайнай афарбоўкі, піша “Твой стыль”. З выгляду цалкам звычайны голуб мае ружовае апярэнне.
Гэта дастаткова рэдкая з’ява. Сямейства ружовых галубоў занесена ў міжнародную Чырвоную кнігу.
Радзіма ружовага голуба – выспа Маўрыкія.
Адмыслоўцы сцвярджаюць, што гарадзенскі ружовы голуб не можа быць менавіта той самай птушкай, жыццё якой засцерагае міжнародная асацыяцыя. Хутчэй за ўсё гэта выведзеная парода хатняга голуба.