У інтэрнэце з'явіўся фільм "Плошча. Жанчыны" (відэа)

Фільм зняты мабільным тэлефонам з убудаванай відэакамерай. Асновай для фільма сталі звычайныя размовы пра тое, што ў жыцці далёкіх калісьці ад палітыкі жанчын змянілася пасля падзеяў 19 снежня 2010 года.

У каментары Радыё "Свабода" Алексіевіч адзначае, што яна хацела б, каб фільм паглядзелі як мага болей людзей. Па яе словах, важна, каб не прайшлі дарма пакуты, якія перажылі гэтыя жанчыны ды іх дзеці.

Фота — voply.livejournal.com