У інтэрнэт выклалі дзённікі Эрнэста Чэ Гевары

У кастрычніку 2009 года міністэрства культуры Балівіі апублікавала “Балівійскі дзённік Чэ”, які ахоплівае перыяд з моманту прыезду рэвалюцыянера ў краіну і да 7 кастрычніка 1967 года, за два дні да яго смерці. У інтэрнэце гэтыя дакументы раней не з'яўляліся, а цяпер яны даступныя на сайце chebolivia.org.

 

Дзённікі Чэ Гевары можна прачытаць у інтэрнэце бясплатна. Арыгіналы зараз захоўваюцца ў Балівіі - у 1980-х гадах яны былі набытыя ў невядомага прадаўца на аўкцыёне ў Лондане. Лічыцца, што гэтыя дзённікі скралі са сховішча балівійскай арміі.