У Івацэвіцкім раёне ў лесе знайшлі шкілет з веласіпедам

Зніклы пакутаваў на сардэчнае захворванне, паведамляе інфармагенцтва БелаПАН. Парэшткі накіраваныя на экспертызу.

На гэты момант у Брэсцкай вобласці ў вышуку знаходзіцца яшчэ адзін чалавек, які не вярнуўся з лесу. Гэта жыхарка вёскі Святіца Ляхавіцкага раёна, 1944 года нараджэння. Пенсіянерка сышла ў лес 24 ліпеня.