У Іванаве ў настаўніка скралі амаль 4 тысячы долараў
Невядомы зламыснік патрапіў у прыватны дом, "адціснуўшы шклопакет".
Як паведамляе сайт брэсцкай абласной міліцыі, здарэнне адбылося ўдзень, калі 31-гадовы настаўнік, верагодна, быў на працы. Пацярпелы падаў заяву ў міліцыю, следчы камітэт распачаў крымінальную справу.