Пад Івацэвічамі легкавік збіў раварыста, пад Столінам матацыкл тараніў слуп
Трагічнае здарэнне адбылося апоўначы на трасе Івацэвічы — Пінск.
Раварыст і кіроўца Ford Mondeo рухаліся ў адным напрамку. Святлоадбівальнымі элементамі ровар абсталяваны не быў. Ад атрыманых траўмаў мужчына загінуў на месцы, яго асоба высвятляецца, інфармуе БЕЛТА.
У Столінскім раёне сёння раніцай знайшлі цела 21-гадовага матацыкліста. Ён памёр у выніку сутыкнення матацыкла са слупом.
Фота — bymedia.net