У Івацэвіцкім раёне зяць скраў у цешчы сала і алей
Каб здабыць прадукты, ён уламаўся ў дом.
43-гадовы муляр пралез у дом, адарваўшы ліштвы дзвярэй на гарышчы — адтуль ён забраў 60 кілаграмаў сала. 12 бутэлек алею мужчына забраў з падвала, узламаўшы замок. Агулам ён накраў прадуктаў на 2 мільёны 820 тысяч рублёў, паведамляюць брэсцкія міліцыянты.
Цяпер мужчыну пагражае да трох гадоў турмы.