У Канах абвешчаны пераможца кінафестывалю 2011 года

Гэта драма з элементамі сюру і фантастыкі. У ёй зняліся Брэд Піт, Шын Пэн і Джэсіка Чэстэйн. Яе прэзентуюць як "казку пра жыццёвы шлях тэхаскага хлопчыка ад цнатлівага маленства да поўнай расчаравання даросласці, казка пра душу, што заблукала ў сучасным свеце і пра спробы вярнуць жыццю сэнс".

Прыз фестывалю за найлепшую жаночую ролю прысуджаны актрысе Кірстэн Данст за фільм скандынаўскага рэжысёра Ларса фон Трыера "Меланхолія".

Прыз за найлепшы сцэнар атрымаў ізраільскі рэжысёр Ёзэф Седар за фільм "Заўвага" — філалагічны трылер, у якім бацька і сын, абодва — даследчыкі Торы, супернічаюць за буйны прыз.

Гран-пры Канскага фестывалю ў гэтым годзе вырашана было падзяліць пароўну паміж туркам Нуры Більге Джэйланом з ягоным амаль трохгадзінным фільмам "Аднойчы ў Анатоліі" і братамі Дардэн, якія прывезлі "Хлопчыка на ровары".

Канскі кінафестываль праходзіў сёлета з 11 па 22 траўня, старшынём журы быў Роберт Дэ Ніра, паведамляе "Наша Ніва".