У касцёле святога Роха пройдзе імша па-англійску
Для каталіцкіх касцёлаў у Беларусі гэта рэдкая з’ява: на сталай аснове англамоўныя набажэнствы ладзяць толькі ў Гродне.
А вось у сталіцы няма такога рэгулярнага графіку, паведамляе БЕЛТА.
На імшу ў касцёл на Залатой Горцы запрашаюць усіх англамоўных гасцей сталіцы, найперш замежных студэнтаў. Набажэнства пачнецца а 15.00.