У казахстанскім Жанаазене спалілі тры будынкі
Гэта адбылося ў часе масавых беспарадкаў. Знішчаная таксама маёмасць арганізацый і прыватных асобаў, спаленыя аўтамабілі.
Паводле генеральнага пракурора Казахстану Асхата Даулбаева, група хуліганаў напала на паліцыянтаў, перакуліла ўсталяваную навагоднюю ёлку, разбурыла пастаўленую перад святамі сцэну і падпаліла паліцэйскі аўтобус.
Ахвярамі беспарадкаў у Жааазене стала 10 чалавек, ёсць параненыя. Прычынай беспарадкаў стаў страйк мясцовых нафтавікоў, інфармуе РИА Новости.