У ХХI стагоддзі ў Беларусі расце колькасць рамеснікаў
У Мінэканомікі адзначаюць, што працягвае назірацца іх "устойлівы рост".
Калі ў 2009 годзе рамесніцтвам займаліся 3395 чалавек, дык у 2010-м — 4319, а на 1 ліпеня 2012-га — 6740. Найбольш іх зарэгістравана ў Мінску і Віцебскай вобласці, а найменш — на Магілёўшчыне, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, што рамеснікі працуюць у нашай краіне ў адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы ад траўня 2005 года. Рамеснай дзейнасцю з'яўляюцца выраб і рамонт
сельскагаспадарчага і садова-агароднага інструмента, прадметаў хатняга
ўжытку, вырабаў з дзікарослых раслін і г. д.
Фота — bymedia.net