У Кітаі адбудзецца гонка трактароў з удзелам "Беларуса"

20-23 лютага ў кітайскай правінцыі Хайнань пройдуць спаборніцтвы трактароў. Цвік праграмы — спаборніцтва мадэляў "Мінскага трактарнага завода" і кітайскага "Першага трактарнага завода".

Як паведамляе сайт беларускага Міністэрства прамысловасці, ініцыявала гэтыя спаборніцтвы прадстаўніцтва "МТЗ" у Кітаі, якое спадзяецца ў выпадку перамогі атрымаць новых кліентаў. Паводле ацэнак спецыялістаў, "бонус" можа скласці 100-150 дадаткова прададзеных трактароў.