У Кракаве абмеркавалі, як дапамагчы Беларусі

Мерапрыемствы былі прымеркаваныя да Міжнароднага Дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Брэсцкі актывіст Свабоднага прафсаюза Валянцін Лазарэнкаў кажа, што на дыскусіі былі тры асноўныя меркаванні, як дапамагчы Беларусі.

Па яго словах, адна група маладых людзей заявіла, што пакуль на вуліцах не пачнуць гаварыць па-беларуску, нічога не атрымаецца. Другія казалі пра тое, што варта пераняць досвед польскай “Салідарнасці” часоў ваеннага становішча. Трэція звярталі ўвагу пра недастатковае планаванне працы апазіцыі, “перавагу тактыкі над стратэгіяй”.

На кожнае з мерапрыемстваў прыйшло каля ста чалавек, з іх 90% складала моладзь, сказаў Лазарэнкаў.