У крамах Брэста з прылаўкаў знік цукар

Сёлета гэты прадукт даражэў ужо двойчы: пры канцы студзеня і ў першай палове лютага. Прычым абодва разы фіксаваныя рознічныя цэны на цукар-пясок падвышаліся ў сярэднім на 10%.

У той жа час у канцэрне "Белдзяржхарчпрам" абвяргаюць чуткі пра тое, што будзе чарговае падаражэнне запатрабаванага прадукта. Як сказала "Вечернему Бресту" начальнік аддзела цэн і сабекошту канцэрна Ларыса Навумчык, бліжэйшым часам падвышэнне цаны на цукар не плануецца.