У Латвіі ліквідавалі Асацыяцыю бландынак

Пра ліквідацыю арганізацыі абвясціла яе кіраўніца, прадпрымальніца Марыка Гедэртэ, інфармуе партал DELFI.

Латвійская асацыяцыя бландынак была створана ў 2009 годзе. Адной з самых запамінальных за гэты час акцыяў стаў штогадовы Парад бландынак. Ён, дарэчы, застанецца і надалей. Па словах Гедэртэ, Go Blonde — гэта назва фэсту, які праводзіла асобна зарэгістраванае прадпрыемства. Як брэнд ён застанецца і будзе працягвацца — магчыма, у іншым фармаце.

Фота — DELFI