У Латвіі за долар бяруць 34 тысячы беларускіх рублёў
Такі неверагодны курс выставіў латвійскі філіал шведскага SEB.
У латвійскім філіяле шведскага банка SEB долары купляюць па 6.735, а прадаюць у 5 разоў даражэй – па 34 тысяч беларускіх рублёў, паведамляе БелаПАН. Яшчэ ў адным банку Латвіі Norvik курс куплі роўны 8.161, продажу – 28 тысяч рублёў.
А ў папулярным абменным пункце банка Citadele на чыгуначным вакзале Вільні крос-курсы долараў узраслі з 7.530-8.330 вечарам 11 кастрычніка да 7.700-9.250 рублёў 13 кастрычніка.