У Літве адкрыўся 13-ы Віленскі кніжны кірмаш
Яго адкрыла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ.
Як паведамляе партал DELFI, Віленскі кніжны кірмаш — гэта найбуйнейшая культурная падзея ў Літве. Штогод яго наведваюць больш за 60 000 чалавек.
На кірмашы пройдзе сустрэча двух былых прэзідэнтаў — Валдаса Адамкуса і Аляксандра Квасьнеўскага. Тэма іх сустрэчы так і называецца "Прафесія: прэзідэнт". Нагодай стала кніга мемуараў Валдаса Адамкуса "Апошні тэрмін".
Дарэчы, сёлетняй навінкай кірмаша стануць букіністычныя кнігарні. Тут можна будзе набыць старыя кнігі і вінілавыя кружэлкі. У букіністычнай зоне атабарацца не толькі букіністычныя кнігарні Mint Vinetu, Keista, Knygu namai, але і бібліяфілы.