У Ляхавіцкім раёне дзік параніў паляўнічага

Дзік скарыстаўся магчымасцю і пасадзіў паляўнічага сабе на іклы “філейнай” часткай. Ды так, што раны потым прыйшлося зашываць у шпіталі. Праўда, паляўнічы ў час сутычкі з 200-кілаграмовым дзіком не разгубіўся і спрабаваў справіцца з ім з дапамогай нажа.

Уратаваў небараку сябра, які падбег са стрэльбаю і дабіў вепра.