У Мінгарвыканкам па матдапамогу звярнуўся 21 пацярпелы ад теракта

Рамановіч: "Больш за 100 тэлефанаваньняў. Вельмі шмат званкоў. Людзі цікавяцца матэрыяльнай дапамогай, выдзяленнем пуцёвак на аздараўленне, псіхалагічнай дапамогай. Камісія працуе".

Нагадаем, што раней старшыня Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька заявіў, што сем'ям загінулых у мінскім метро акажуць матэрыяльную дапамогу з гарадскога бюджэту ў памеры $10 тыс. Людзям з менш цяжкімі пашкоджаннямі абяцалі выплаціць па 50 базавых велічыняў дапамогі, лёгкімі цялеснымі пашкоджаннямі — па 20 базавых велічыняў.