У Мадрыдзе дэманстрантаў разагналі гумовымі кулямі
Пратэстоўцы выступалі супраць урадавых мер жорсткай эканоміі ды спрабавалі прарвацца ў парламент.
Прынамсі 20 удзельнікаў акцыі пратэсту былі затрыманыя, і больш за дзесяць атрымалі раненні. Дэманстранты разышліся пасля таго, як дэпутаты пакінулі парламент, перадае ВВС.
Удзельнікі пратэстнага руху "Абураныя" (Indignados) заяўлялі, што выступаюць супраць "забранай дэмакратыі". Сваю акцыю ў аўторак увечар яны назвалі "захапі кангрэс".
У чацвер урад Іспаніі павінен абвясціць пра новыя меры па скарачэнні бюджэту. Краіна цяпер перажывае другую рэцэсію за апошнія тры гады. Узровень беспрацоўя наблізіўся да 25%.
Паводле іспанскага заканадаўства, чалавек, які ўзначальвае дэманстрацыю каля будынка парламента і замінае яго працы, можа быць прысуджаны да года турэмнага зняволення.
Фота — REUTERS