У Магілёве адкрываецца філіял опернага тэатра

Праўда, філіял опернага тэатра — гэта не асобны тэатральны калектыў са сваёй трупай. Гаворка ідзе толькі пра арганізацыю гастроляў на сталай аснове, паведаміў БелаПАН генеральны дырэктар Нацыянальнага тэатра оперы і балета Уладзімір Грыдзюшка. У перспектыве ў Магілёў будуць прывозіць па два спектаклі на месяц — адзін оперны, а другі балетны.

У бліжэйшай будучыні падобныя філіялы з’явяцца ў Гомелі, Полацку і Нясвіжы. Затым сталыя гастролі Беларускай оперы мяркуецца арганізаваць і ў іншых буйных гарадах.