У Магілёве мясцовыя ўлады плануюць аднавіць Іосіфаўскі сабор

Па словах чыноўніка гарвыканкама Ігара Шардыка, Іосіфаўскі сабор трапіў у спіс першачарговых аб’ектаў, якія падлягаюць аднаўленню. Пасля аднаўлення будынак плануюць выкарыстоўваць як канцэртную залу.

Спецыялісты музея гісторыі Магілёва зараз актыўна шукаюць будаўнічы праект сабора альбо яго блізнюкоў у Аўстрыі ды Расіі. Вядома, што дакладная копія магілёўскага храма ёсць у Цвярской вобласці Расіі, паведамляе gorad.by.

Іосіфаўскі сабор быў пабудаваны ў стылі класіцызму ў канцы XVIII стагоддзя. Яго паставілі ў гонар сустрэчы расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ і аўстрыйскага імператара Іосіфа ІІ. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі сабор выкарыстоўваўся як музей рэлігіі і атэізму. У 1938 годдзе храм узарвалі, а на яго месцы пабудавалі гатэль "Дняпро" ў стылі канструктывізму. У мясцовым таварыстве аховы помнікаў кажуць, што будынак не ўяўляе гістарычнай каштоўнасці.