У Магілёве пакажуць “Магілёўскае Школішча”

Яна прысвечаная аднаму з гістарычных раёнаў горада. Пры падрыхтоўцы выставы "Магілёўскае Школішча" выкарыстоўваліся матэрыялы Магілёўскага этнаграфічнага музея і экспанаты музея гісторыі Магілёва. Частку прадстаўленай на выставе інфармацыі можна будзе праглядзець на маніторы кампутара, усталяванага ў выставачнай зале, паведамляе БелТА.

Выстава падрыхтавана пры ўдзеле Магілёўскай габрэйскай абшчыны і пры падтрымцы арганізацыі Джойнт ў Беларусі і будзе працаваць у Магілёве да 20 студзеня.