У Магілёве пройдзе фестываль польскага кіно
4 польскія кінастужкі пакажуць з 9 па 12 красавіка ў Доме польскім.
Адкрые фестываль меладрама Рышарда Заторскага “Ніколі ў жыцці!”. 10 красавіка гледачам пакажуць меладраму таго ж рэжысёра “Чаму ж не?” У трэці дзень кінаманаў чакае камедыя Юліуша Махульскага “Грошы — гэта яшчэ не ўсё”, а закрые фестываль кінагісторыя забароненага кахання Вальдэмара Кшысцека “Малая Масква”, інфармуе БЕЛТА.
Напярэдадні фестывалю Дом польскі абвясціў традыцыйную віктарыну “Ці ведаеце вы польскае кіно?”. Да 28 сакавіка кінаманам трэба адказаць на 15 пытанняў. Пераможцам у часе адкрыцця фестывалю ўручаць каштоўныя прызы.