У Магілёве сёння правядуць адбор на конкурс “Міс Беларусь”

Патрабаванні да ўдзельніц такія: узрост ад 18 да 24 год, рост не ніжэйшы за 175 сантыметраў, беларускае грамадзянства і сталае жыхарства ў Беларусі. Апроч таго, патэнцыйныя “міс” не павінны мець дзяцей і шлюбнага штампу ў пашпарце.

Арганізатары адбору таксама папярэджваюць, што на конкурсе няма чаго рабіць дзяўчатам, якія ўдзельнічалі ў эратычных і парнаграфічных здымках. Не вітаюцца татуіроўкі на целе. Да таго ж прыгажуні павінны прыйсці на кастынг без макіяжу.