У Магілёве сёння пройдзе фестываль брэйк-дансу
У ім прымуць удзел бі-боі з Магілёва, Мінска, Віцебска, Гомеля, Жлобіна і Смаленска.
48 загадзя запрошаных танцораў пазмагаюцца за званне лепшага брэйкера фэсту. Удзельнікі загадзя цягнуць жэрабя і збіраюцца ў каманды па 2 чалавекі. Затым ідуць змаганні два на два. Каманда-пераможца праходзіць у наступнае кола, бярэ з каманды, якая прайграла, аднаго бі-боя, якога абіраюць суддзі. Адпаведна, наступнае кола спаборніцтваў — тры на тры, чатыры на чатыры. Фінал, у якім вызначаецца каманда-пераможца, праходзіць шэсць на шэсць чалавек.
У праграме фэсту прадугледжаныя не толькі спаборніцтвы дарослых, але і гэтак званыя кіндэр-батлы ў двух падгрупах: дзеці да году заняткаў і дзеці ад году да трох год заняткаў.
Фестываль будзе праходзіць у магілёўскім Палацы піянераў.