У Магілёве траўматызм усталёўвае новыя рэкорды

У выходныя — 23 і 24 ліпеня — пацыентаў было 110 і 120 адпаведна. У медустанове адзначаюць, што колькасць траўмаваных большая, чым зімой у час галалёдзіцы.

Асноўная маса пацярпелых атрымлівае траўмы з-за парушэння тэхнікі бяспекі, калі рамантуе дамы і кватэры. Прычынай здарэнняў часта бывае і алкаголь.
  
Яшчэ адной праблемай для медыкаў сталі пакусаныя кляшчамі. Штодзень у траўмапункт звяртаецца каля 30 такіх пацыентаў, перадае “Радыё Магілёў”.