У Магілёве выберуць самую "чароўную таўстушку"
Адзіная ўмова конкурсу — вага жанчыны мусіць быць большай за 100 кг.
Кастынг для ўдзелу ў шоў “Чароўныя таўстушкі” пройдзе 1-2 лістапада. Для ўдзелу ў ім канкурсанткі мусяць прынесці заяўку і некалькі сваіх фотаздымкаў. Узроставых абмежаванняў няма.
Дарэчы, удзел у конкурсе платны — 100 тысяч рублёў. Гэтыя сродкі пойдуць на падрыхтоўку ўдзельніц да шоў, паведамляе 222.by. З таўстушкамі будуць займацца выкладчыкі музыкі, танцаў і сцэнічных прамоваў.
Трэба адзначыць, што конкурс праходзіць другі год запар і карыстаецца вялікай папулярнасцю. Само шоў гледачам пакажуць 22 снежня.