У Магілёве злодзеі спрабавалі скрасці 20 бардзюраў
Міліцыянты затрымалі дваіх раней не судзімых магілёўцаў. Аднаму 33, другому 29 гадоў. На вуліцы Габраўскай яны спрабавалі скрасці 20 новых бардзюраў
Крадзеж адбываўся сярод белага дня, паведамляе сайт абласной міліцыі. На затрыманых пачалі крымінальную справу за крадзеж. Сума шкоды ацэненая ў амаль 500 тысяч рублёў.
Зламыснікам пагражае пазбаўленне волі да чатырох гадоў. Зараз яны знаходзяцца пад падпіскай аб нявыяздзе.