У Магілёве з’явіцца турма часоў Магдэбургскага горада
Мясцовыя гісторыкі спадзяюцца, што яна прыцягне турыстаў.
Ідэя стварэння такой турмы належыць Музею гісторыі Магілёва. Яна размесціцца ў скляпеннях аднаго са старых будынкаў каля гарадской ратушы. Вось што распавёў пра гэты праект дырэктар музею Аляксей Бацюкоў:
120330 Baciukou.mp3
"Мы там плануем размясціць калодкі для пакаранняў, каб людзі маглі на сабе прымерыць іх. Будзе таксама дыба... Там добрая атмасфера будзе, цікавая атмасфера... ".
Паводле яго словаў, гэта будзе імітацыя турмы XVI-XVIII стагоддзяў. Нічога падобнага дагэтуль у нашай краіне не было (ёсць турэмныя скляпенні ў Мірскім замку, але без экспазіцыі). Калі ж у Магілёве з'явіцца турма часоў Магдэбургскага горада, пакуль дакладна невядома.
Фота — turj.ru