У магілёўскіх крамах прадаюць толькі па 3 кг цукру
Чарговай "ахвярай" цукровага ажыятажу стаў Магілёў. Яшчэ тыдзень таму аднаму чалавеку можна было купіць да 5 кг цукру, цяпер — толькі 3.
Беларускае таварыства абароны спажыўцоў адмаўляецца каментаваць, ці законныя такія абмежаванні. Нагадаем, што раней абмежаванні на продаж цукру ўвялі ў Брэсце і Пінску.