У Магілёве "вылаўлівалі" байкераў, каб іх папярэдзіць

Супрацоўнікі магілёўскай ДАІ пісьмова папярэдзілі каля 60 байкераў, каб тыя прытрымліваліся правілаў дарожнага руху. Байкераў "вылаўлівалі" ў іх уласных дамах і кватэрах.


Кожнаму з байкераў супрацоўнікі ДАІ ўручалі памяткі і ўлёткі, а таксама праводзілі з імі растлумачальныя лекцыі. Аб зробленых высновах байкерамі супрацоўнікі ДАІ плануюць дазнацца ў бліжэйшы час, адсочваючы іх паводзіны на дарогах горада.