У Маладзечне з выбарчых паштовак робяць рэкламу

З аднаго боку яны выглядаюць як афіцыйныя выбарчыя плакаты, з іншага — рэклама прыватнага прадпрыемства. Выходныя дадзеныя адсутнічаюць, інфармуе spring96.org

Гэта дзіўнае спалучэнне і спосаб распаўсюду выклікае законныя пытанні: на чые сродкі ажыццяўляецца рэклама? Калі паштоўкі былі вырабленыя за кошт рэкламаванага ААТ “Райаграсэрвіс”, тады чаму пра іх распаўсюд клапоцяцца ідэолагі? А калі гэта афіцыйныя выбарчыя матэрыялы, выпушчаныя за дзяржаўныя сродкі, то якім чынам туды патрапіла рэклама?