У Малдове два гады пустуе вакансія прэзідэнта краіны

З таго моманту краіна жыве без уласнага лідара і гэта з’яўляецца сусветным рэкордам. Рэч у тым, што ў Малдове прэзідэнта выбірае парламент, які дагэтуль не можа вызначыцца з новым кіраўніком дзяржавы. Пасля прыняцця адстаўкі Вароніна ў 2009 годзе дэпутаты прызначылі выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Міхая Гімпу. У 2010 годзе яго змяніў Марыян Лупу, новы спікер парламента.

Праблемы з выбарамі на вышэйшую дзяржаўную пасаду ўзнікаюць з-за адмовы апазіцыі падтрымаць кандыдатаў, якіх вылучаюць улады. Неабранне прэзідэнта стала прычынай роспуску парламентаў двух скліканняў.

Плануецца, што 21 верасня кіруючая ў Малдавіі кааліцыя “Альянс за еўрапейскую інтэграцыю” абвясціць сваё рашэнне наконт новых выбараў кіраўніка дзяржавы, паведамляюць інфармагенцтвы.