У маскоўскім Храме Збавіцеля ікону аблілі чарнілам

Інцыдэнт адбыўся прыкладна а 12.00, мужчыну затрымалі, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Интерфакс.

Паводле звестак паліцыі, затрыманаму 62 гады, завуць яго Юрый Піятроўскі. Ён нарадзіўся ў Пецярбурзе, але цяпер жыве ў Нямеччыне. Мужчына заявіў, што стаіць на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры, але праверыць гэта пакуль не ўдалося.

У лютым 2012 года ўдзельніцы Pussy Riot зладзілі ў Храме Хрыста Збавіцеля панк-малебен. Траіх дзяўчат затрымалі і пазней асудзілі на два гады калоніі агульнага рэжыму за хуліганства.