У Маскве памёр прэзідэнт Абхазіі Сяргей Багапш

Сяргей Багапш быў другім прэзідэнтам аўтаноміі, якая аддзялілася ад Грузіі ў пачатку 1990-ых гадоў. Менавіта ў часе яго прэзідэнцтва Абхазія разам з Паўднёвай Асеціяй атрымала прызнанне сваёй незалежнасці з боку асобных дзяржаў — Расіі, Нікарагуа і ціхаакенскай дзяржавы Наўру. Дарэчы, прызнанне Абхазіі неаднаразова было прадметам палітычнага гандлю паміж Беларуссю і Расіяй: Крэмль схіляў Аляксандра Лукашэнку для станоўчага вырашэння гэтага пытання. Але беларускі лідэр дагэтуль не сказаў “так” самастойнасці гэтай каўказскай краіны.

Сяргея Багапша пахаваюць заўтра, 30 траўня на радзіме, у вёсцы Джгерда, паведамляюць інфармагенцтвы.