У Маскве п'яны беларус пакусаў паліцыянта
Нецвярозага грамадзяніна Беларусі затрымалі пасля сямейнага скандалу.
Як паведамляе РІА "Новости", паліцыянты прыехалі па выкліку і выявілі, што з масквічкай жыве непрапісаны беларус. Яны прапанавалі сужэнцам адправіцца ў аддзел паліцыі.
Пасля гэтага мужчына стаў задзірацца, абражаў паліцыянтаў. А калі на яго надзелі кайданкі, мужчына накінуўся на паліцыянта і ўкусіў яго за плячо. Акрамя таго, ён адарваў пагон з бушлата паліцыянта. Дарэчы, ахоўніку парадку давялося звярнуцца ў лякарню па медычную дапамогу.