У Маскве ў Анатоля Сердзюкова адабралі "ядзерны чамадан"
Былы міністр абароны Расіі перадаў справы савйму наступніку — Сяргею Шойгу.
Між іншым, Сердзюкоў перадаў Шойгу прыстасаванне сувязі з баявымі разлікамі Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння — так званы "ядзерны чамадан", інфармуе РІА "Новости".
Нагадаем, пра замену Анатоля Сердзюкова былым кіраўніком МНС Расіі і губернатарам Падмаскоўя Сяргеем Шойгу стала вядома ўчора, калі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў адпаведны ўказ. Паводле яго словаў, гэты крок мусіць забяспечыць аб'ектыўнае расследаванне дзейнасці Мінабароны. Маюцца на ўвазе скандалы з вайсковай нерухомасцю.