У Мазыры падлеткі спрабавалі адабраць пісталет у міліцыянта

Здарэнне адбылося 3 красавіка, паведамляе тэлеканал "Мозырь". У міліцыю патэлефанавалі жыхары шматпавярховіка, якія паскардзіліся на п'яных маладых людзей, што выкідвалі розныя рэчы з вокнаў кватэры. Участковаму, каб патрапіць у яе, давялося выклікаць уласніка кватэры. Аднак хлопцы не рэагавалі на патрабаванні міліцыянта і паспрабавалі адабраць у яго пісталет. Праваахоўнік стрэліў, куля траўмавала аднаго з падлеткаў, аднак яго здароўю нічога не пагражае. Следчы камітэт праводзіць праверку.