У Мінск "Мілан" прыляціць у панядзелак вечарам
Час прыбыцця ў Нацыянальны аэрапорт "Мінск" - 18.45.
Пасля прызямлення каманда паедзе ў гатэль "Еўропа". Там для “Мілана” зарэзерваваныя нумары на наступныя два дні. У Італію футбалісты вернуцца адразу ж пасля матчу з БАТЭ, паведамляе сайт барысаўчан.
Прэс-канферэнцыі трэнеры абодвух клубаў правядуць таксама ў панядзелак. Віктар Ганчарэнка сустрэнецца з журналістамі раніцай у 10.30 ў прэс-цэнтры стадыёна “Дынама”. Трэнера “чырвона-чорных” Масіміліана Алегра можна будзе пабачыць там жа у 20.00.
Нагадаем, што 1 лістапада ў Мінску на стадыёне "Дынама" адбудзецца матч 4-га тура групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і футбольным клубам "Мілан". Першая сустрэча гэтых клубаў у Італіі скончылася паразай беларусаў з лікам 2:0.