У Мінск сёння прыязджае ватыканскі іерарх
12 траўня з Ватыкана ў Мінск прыбудзе старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэлі.
Галоўная мэта візіта ватыканскага іерарха -- сустрэча з прадстаўнікамі свецкіх і рэлігійных СМІ. Адмысловая канферэнцыя з удзелам арцыбіскупа Чэлі адбудзецца 13 траўня ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены.
У праграме візіта іерарха з Ватыкана — наведванне Міра і Нясвіжа, паведамляе Народная Воля.