У Мінску 8 ліпеня адзначылі тэмпературны рэкорд

Папярэдні рэкорд для сталіцы (роўна 31 градус) быў зафіксаваны 8 ліпеня 2006 года.

Праўда, гарачэй за ўсё ў нядзелю было ў Лельчыцах на Гомельшчыне — 34,9 градуса. Гэта толькі на 0,1 градуса менш за рэкорд для ўсёй краіны. Ён быў зарэгістраваны 8 ліпеня 1999 года ў Мазыры, таксама ў Гомельскай вобласці, адзначае БелаПАН.

Дарэчы, ўчорашні дзень быў адзначаны не толькі высокай тэмпературай. У Лынтупах на Віцебшчыне прайшлі моцныя дажджы — за дзнь выпала 65% месячнай нормы.

Фота — bymedia.net